Разбіраем урбаністычныя пытанні, каб на прыкладзе Гродна высветліць, як зрабіць беларускія гарады ўтульнымі.Якім мае быць грамадскі транспарт?Адкуль узяліся пан...
Разбіраем урбаністычныя пытанні, каб на прыкладзе Гродна высветліць, як зрабіць беларускія гарады ўтульнымі.Якім мае быць грамадскі транспарт?Адкуль узяліся пан...
Meer
Beschikbare afleveringen
5 van 33
Дзелавы горад: як малы і буйны бізнес уплывае на нашу штодзённасць
Малы бізнес – панятак, які мы апошнія гадоў 20 рэгулярна чулі з радыё і тэлевізара. Чыноўнікі сцвярджалі, што робяць усё для падтрымкі малога бізнесу, а банкі прапанавалі бізнесоўцам ільготныя крэдыты. Звычайна малым бізнесам лічыцца небагатая кампанія на некалькі чалавек у супрацьвагу буйным карпарацыям, якія маюць мільёны на рахунках і тысячы супрацоўнікаў. Пра тое, якім чынам і сціплыя кампаніі, і буйныя карпарацыі ці вытворчасці ўплываюць на гарадскую штодзённасць, паразмаўлялі з архітэктаркай Лізаветай з Менскай урбаністычнай платформы.Як узніклі першыя гарады і да чаго тут малы бізнес?
Навошта ўладам падтрымліваць дробных бізнесоўцаў?
Што змяняюць бары і кавярні ў нашых гарадах?
Чаму бар у маленькім горадзе аб’ядноўвае розныя сацыяльныя групы?
Калі ў спальных раёнах з’явяцца кавярні?
Буйныя прадпрыемствы і гарадское асяроддзе: хто каго?
На якія сферы гарадскога жыцця незаўважна ўплываюць гродзенскія заводы?
Калі давядзецца ліквідаваць некаторыя прадпрыемствы, што будзе на іх месцы?
16-9-2023
50:16
Мой родны кут: краязнаўства і яго роля ў горадзе
Краязнаўства ў Гродне мае спецыфічную афарбоўку. У гэтым горадзе краязнаўства – гэта не толькі збор гістарычных цікавостак, але і грамадзянскі актывізм. Менавіта краязнаўцы ў Гродне выхадзілі з пікетамі, рабілі апытанні грамадскага меркавання і вялі перамовы з уладамі. Звычайна гэтая актыўнасць была звязаная з захаваннем ці разбурэннем гісторыка-культурнай спадчыны. Чаму гродзенскія краязнаўцы ператвараюцца ў актывістаў? Якая іхная звычайная роля ў гарадах? Пагаварылі з адным з найбольш вядомых гродзенскіх краязнаўцаў Мечыславам Супронам.
Хто займаецца краязнаўствам?
Калі краязнаўцы пераўтвараюцца ў палітычных актывістаў?
Чаму гродзенскія краязнаўцы падобныя да рок-зорак?
Навошта чыноўнікам пытацца парады краязнаўцаў?
Хто нясе адказнасць за гісторыка-культурную спадчыну ў горадзе?
Ці можна займацца вывучэннем горада, калі не жывеш у гэтым горадзе?
Паслухайце таксама выпуск падкаста “Говорит Гродно” з “віртуальным краязнаўцам” Яўгенам Аснарэўскім: https://hrodna.life/podcast/ або https://govorit-grodno.mave.digital/ep-7
3-6-2023
28:28
Рынак вырашае: парадоксы рынку нерухомасці ў Беларусі
Нерухомасць – недасяжная мара, выгаднае ўкладанне ці прыбытковы бізнес? Для розных людзей – па-рознаму. Для эканамістаў нерухомасць можа быць увогуле аб’ектам даследаванняў, бо па гэтым рынку звычайна бачна, што адбываецца ў грамадстве. Але беларускі рынак жытла мае свае парадоксы. Напрыклад, ёсць попыт на кватэры і катэджы, якія каштуюць сотні тысяч долараў, пры сярэднім заробку крыху больш за $500. Або пасля 2020 і 2022 гадоў беларусы ўсё яшчэ купляюць кватэры ў Беларусі, а не прыглядаюцца да нерухомасці ў бліжэйшым замежжы. Пра гэтыя і не толькі парадоксы пагаварылі з Лізаветай з Менскай урбаністычнай платформы.
Што такое рынак нерухомасці?
Колькі каштуюць кватэры ў беларускіх гарадах?
Як мяняюцца цэны на жытло ў Беларусі?
Чаму кватэра на ўскрайку Мінска даражэй за кватэру ў цэнтры Гродна?
Дзе шукаць кватэру ў арэнду?
Чаму ў беларускіх кватэрах такія дзіўныя рамонты?
Якія кватэры лепшыя: беларускія ці замежныя?
Адкуль у беларусаў сотні тысяч доляраў на катэджы?
Сайт Менскай Урбаністычнай платфомы: https://www.mienskurban.space/
Telegram-канал Менскай Урбаністычнай платфомы: https://t.me/minskurban
Instagram Менскай Урбаністычнай платфомы: http://instagram.com/miensk_urban_platform
27-5-2023
47:06
Ці ёсць месца беларускай мове ў беларускіх гарадах?
Час ад часу даводзіцца чуць ад беларусак і беларусаў, што беларуская мова – мёртвая. У сучаснага гараджаніна можа скласціся такое ўражанне: вакол гучыць толькі расійская мова, шыльды і ўказальнікі напісаны толькі па-расійску, супрацоўнікі дзяржаўных устаноў разам з бізнесоўцам размаўляюць толькі па-расійску. Ці не толькі? Пра тое, якія беларускамоўныя лакуны можна знайсці нават зараз у беларускіх гарадах і як увогуле суіснуюць розныя мовы ў гарадской прасторы, размаўляем з антраполагам Андрэем Ваз’янавым.Чаму мы не заўважаем беларускую мову вакол сябе?
Для чаго патрэбныя беларускамоўныя ўказальнікі?
Дзе шукаць лакуны беларускамоўнасці ў горадзе?
У якіх гарадах размаўляць на адной мове, а пішуць – на іншай?
Чым дапаможа нам прыклад украінізацыі ўкраінскіх гарадоў?
Што мусіць адбыцца, каб беларус_кі пачалі размаўляць па-беларуску?
20-5-2023
45:16
Свеціць, але не грэе. Адкуль бярэцца электрычнасць у горадзе і што не так з атамнымі электрастанцыямі
У красавіку 2023 у Гродне раптам знікла электрычнасць. Знікла - і дала нам зразумець, як моцна мы ад яе залежым. Аказваецца, калі не працуюць тэрміналы, згасаюць светлафоры і заміраюць пасярод дарогі тралейбусы, гарадское жыццё блізкае да калапсу.Адкуль у горадзе ў прынцыпе бярэцца электрычнасць?Як яна можа знікнуць?Чаму экаактывісты супраць таго, каб электрычнасць здабывалі на атамных станцыях?Разбіраемся разам з экаактывісткай Ірынай Сухій, якая ачаляе антыядзерны накірунак у арганізацыі “Экадом”.
Разбіраем урбаністычныя пытанні, каб на прыкладзе Гродна высветліць, як зрабіць беларускія гарады ўтульнымі.Якім мае быць грамадскі транспарт?Адкуль узяліся панэлькі?Чаму да рэстаўраваных будынкаў так шмат пытанняў?Калі ў кожнай сям'і ёсць аўтамабіль - гэта дрэнна?Што рабіць з бяздомнымі сабакамі?Ці варта сартаваць смецце, калі твае суседзі гэтага не робяць?Як перасесці на ровар, калі ў нас 6 месяцаў зімы?Хто адказвае за рамонт дзіцячых пляцовак?Чаму мы марым аб уласнай дачы?Аб гэтым і не толькі размаўляем з актывістамі і навукоўцамі, каб у выніку пабудаваць утульны горад.