93 afleveringen
ЦЛ #47 | Як уладкаваны сьвет палітычнага кансалтынгу і што каштуе "спакой" / Арцём Шрайбман
18-08-2026 | 2 u. 22 Min.Сёньня паглыбляемся ў закуліссе палітычнай аналітыкі разам з Арцёмам Шрайбманам. Даведаемся, як школьны алімпіяднік па грамадазнаўстве з Гомля прайшоў шлях ад хардкорнага рэпарцёрства і вострых інтэрв’ю да магістратуры ў Лондане і ўласнага аналітычнага агенцтва. Абмяркуем, чым насамрэч палітолаг адрозьніваецца ад сацыёлага ці медыйнага каментатара, чаму прадказваць будучыню на 100% - гэта шарлатанства і як не трапіць у пастку wishful thinking ды эха-камер. Пагаворым пра палітычны кансалтынг для заходніх амбасадаў, прымяненьне ШІ ў працы з тэкстамі, а таксама пра тое, чаму беларуская палітыка неверагодна валатыльная. Ну і, канешне, закранем тэмы беларускасьці, выбару мовы для праектаў і пошуку сьвятла ў нашым супольным лёсе.
Заварвайце любімую гарбатку ці каву - і пагналі разьбірацца!
СПАСЫЛКІ
🔹 Арцём у Твітары: https://x.com/A_Shraibman
🔹 ТГ-канал Арйёма : https://t.me/shraibman
ПАДТРЫМАЦЬ ПАДКАСТ
👉 Аплата хостынгу: https://t.me/tribute/app?startapp=g49P
👉 Падзякаваць: https://itbeard.com/support
НАВІГАЦЫЯ
0:00 Уступ
1:10 Бабарыка, Караткевіч і прафесійная этыка
5:15 Палітычны аналітык vs журналіст: канфлікт інтарэсаў
7:14 Як Арцём прыйшоў у прафесію
16:47 Колькасныя vs якасныя метады ў паліталогіі
20:30 Хто такі Арцём: палітолаг, аглядальнік ці аналітык?
26:30 Афіцыйны пачатак выпуску
27:56 Дзяцінства ў Гомлі, алімпіяды і паступленьне на ФМА
34:32 Магістратура ў Лондане і чаму Арцём вярнуўся
41:28 Sense Analytics і Цэнтар Карнэгі
44:19 Палітычны кансалтынг для заходнікаў і дыстанцыя ад дэмакратычных сілаў
47:38 Аб’ектыўнасьць у эміграцыі: «рэцэптура» vs «дыягностыка»
54:02 Што такое палітыка, паліталогія і сацыялогія
56:49 Чым праца аналітыка адрозьніваецца ад журналістыкі
1:00:11 Аб’ект аналізу: унутраная і зьнешняя палітыка Беларусі
1:02:06 Аналітычныя бюлетэні і policy papers
1:06:56 Чаму нельга верыць прагнозам са 100%-й упэўненасьцю
1:08:16 «Я прадаю ня веды, а адчуваньне ўпэўненасьці»
1:10:07 Валатыльнасьць беларускай палітыкі і глабальныя зьменныя
1:15:18 Як выглядае звычайны працоўны дзень Арцёма
1:20:41 ШІ ў аналітыцы
1:29:26 Колькі ў Беларусі незалежных аналітыкаў і як гэта манетызуецца
1:36:20 Памылкі ў працы
1:42:19 Рызыкі прафесіі
1:46:26 Якасьці добрага аналітыка
1:49:48 Папулярызацыя палітыкі: чаму Арцём не імкнецца да масавасьці
1:55:42 Ці варта сёньня станавіцца палітычным аналітыкам?
1:59:44 Беларуская мова, ідэнтычнасьць і два падыходы да папулярызацыі
2:06:08 Палескія карані і стаўленьне да пераходу на беларускую мову
2:10:35 Мова як палітычны інструмэнт
2:14:02 Хто такія беларусы
2:17:46 Улюбёныя словы
2:18:48 Які лёс у беларусаў
ЦЁМНЫ ЛЁС У ІНТЭРНЭЦЕ
🔻 YouTube: https://youtube.com/@ciomnylos
🔻 Аўдыё: https://ciomnylos.itbeard.com
🔻 Тэлеграм: https://t.me/ciomnylos
🔻 Твітар: https://x.com/ciomnylos
#цёмнылёс #паліталогія #шрайбманЦЛ #46 | Касмічныя падзеі апошніх гадоў і сакрэты паляваньня за палярным зьзяньнем / Цімафей "Праз Космас"
22-05-2026 | 3 u. 8 Min.Сёння на вас чакае сапраўды касмічны выпуск, бо ў гасцях — Цімафей Яўсееў, стваральнік падкаста «Праз космас».
Мы пагаворым пра ўнёсак беларусаў у гісторыю засваення космасу, узгадаем самыя гучныя астранамічныя падзеі апошняга пяцігоддзя і даведаемся, як развіваецца адметны беларускамоўны падкаст «Праз космас». А на салодкае Цімафей падзеліцца захапляльнай гісторыяй пра тое, як паляваў за чароўным паўночным ззяннем у Нарвегіі!
Заварвайце духмяную гарбатку ці гарачую каву — будзе касмічна і цікава!
СПАСЫЛКІ
👉 Падкаст "Праз космас": @praz_kosmas
👉 Тэлеграм-канал "Праз космас": https://t.me/Praz_Kosmas
👉 Патрымаць Цімафея: https://linktr.ee/praz_kosmas
👉 Збор на аплату хостынга для "Цёмнага Лёсу": https://t.me/tribute/app?startapp=g49P
АСТРА-ФАТОГРАФЫ
🔹 https://www.instagram.com/viktar_malyshchyts
🔹 https://www.instagram.com/dzmitrykananovich
🔹 https://www.instagram.com/instaslavik
🔹 https://www.instagram.com/gs_astronomy_amateur
🔹 https://www.instagram.com/chernik_astronomer
НАВІГАЦЫЯ
0:00 Жыццё ў Польшчы і размеркаванасць інфраструктуры
1:04 Дзяцінства ў Бялынічах, вучоба ў Магілёве і фрыланс
10:52 Кветкавы бізнес у Польшчы
16:29 Першая цікавасць да неба
32:08 Гісторыя стварэння «Праз космас»
41:31 Беларускія касмічныя праекты
52:28 Беларусы ў касмічнай гісторыі
57:04 Як абіраюцца навіны для падкаста і планы
1:09:10 Галоўныя касмічныя падзеі за апошнія пяць гадоў
1:09:47 Місія «Артэміда» і гонка паміж ЗША і Кітаем за Месяц
1:15:59 Навошта будаваць базы на Месяцы
1:25:59 Навошта людзям Марс
1:33:11 Тэхналогіі ад SpaceX
1:35:31 Місія Europa Clipper і абсерваторыя Веры Рубін
1:40:33 Solar Maximum: 11-гадовы цыкл сонечнай актыўнасці
1:45:27 Марсіянскі верталёт Ingenuity і бум прыватнага космасу
1:54:33 Трэці міжзоркавы аб'ект ATLAS і фэйкі
2:01:42 Місія OSIRIS-REx і сонечнае зацьменне
2:14:01 Парады па назіранні за знічкамі
2:19:59 Паляванне за палярным ззяннем
2:35:12 Як назіраць палярнае ззянне ў Польшчы і Беларусі
2:36:25 Выкіды каранальнай масы, Бз-індэкс і праграма Aurora Forecast
2:40:19 Праблема светлавога забруджвання
2:48:45 Тэхнічныя парады для паспяховай здымкі ззяння
2:53:22 Касмічны бліц
2:55:59 Пра беларускасць
3:02:25 Шлях да беларускае мовы
3:04:10 Пачуццё беларускасці пад палярным небам Нарвегіі
3:06:09 Лёс беларусаў і святло на цёмным небе
ЦЁМНЫ ЛЁС У ІНТЭРНЭЦЕ
🔻 YouTube: https://youtube.com/@ciomnylos
🔻 Аўдыё: https://ciomnylos.itbeard.com
🔻 Тэлеграм: https://t.me/ciomnylos
🔻 Твітар: https://x.com/ciomnylos
#цёмнылёс #біблія #пентаквантарЦЛ #45 | Поўны разбор «Пентаквантара» - першага беларускага кіберпанка / Арцём Шуканаў
22-04-2026 | 2 u. 28 Min.Сёння размаўляем пра тэму, якая для беларускай літаратуры доўгі час была сапраўднай экзотыкай — маштабную навуковую фантастыку і кіберпанк. У гасьцях праграміст і аўтар бадай што лепшай сучаснай беларускай фантастыкі «Пентаквантар» — Арцём Шуканаў.
Мы паглыбімся ў свет, дзе штучны інтэлект эвалюцыянаваў у «Іэлаў» — асобаў з высокім маральным складнікам, якія катэгарычна адмаўляюцца называцца проста інтэлектам. Пагаворым пра тое, чаму на стварэнне кнігі сышло 10 гадоў, як працуюць «коблерныя» працэсары на аснове хімічных рэакцый і што такое тэхнаэмпатыя — калі чалавек адчувае складаны механізм як працяг уласнага цела. Даведаемся, чаму Арцём прынцыпова адмовіўся ад выкарыстання ШІ пры напісанні тэксту і стварэнні вокладкі, як сацыяльныя танцы сталі кодам для вылічальных ядраў і ці сапраўды ў нас, беларусаў, «цёмны лёс».
Налівайце гарбату, сядайце зручней — будзе тэхнічна, гуманістычна і вельмі цікава!
СПАСЫЛКІ
👉 Антон ў твітары: https://x.com/daphnis_nerii/
👉 Дзе набыць Пентаквантар: https://x.com/daphnis_nerii/status/1986004625707946239
👉 Збор на аплату хостынга для "Цёмнага Лёсу": https://t.me/tribute/app?startapp=g49P
НАВІГАЦЫЯ
0:00 Уступ: чаму «Пентаквантар» чытаецца з задавальненнем
5:08 Знаёмства з Арцёмам Шуканавым
9:30 Гісторыя напісання: 10 гадоў працы над кнігай
10:51 Як «Ла-Ла Лэнд» паўплываў на твор і планы на працяг - «Гексаквантар»
21:58 Чаму Арцём прынцыпова не выкарыстоўваў ШІ нават для вокладкі
35:03 Геаграфія свету: Менск-3, Інтэрмарыум і Японія
45:52 Разбор арганізацый сусвету
50:50 Што такое Іэлы і чаму яны вышэй за «штучны інтэлект»
58:46 Танец як мадальнасць і ключ да разумення асобы Іэлаў
1:02:07 Коблерныя працэсары: вылічальная магутнасць у 15 пікалітрах
1:12:48 Пераход у «хмару» і выхад з фізічных целаў
1:38:40 Мэматычнае навучанне: як мемы закладаюць інтуіцыю
1:49:28 Касмічныя баржы, амішы і эканоміка рэсурсаў
1:54:58 Праект «Больц»: квантавы кампутар у Гіпервойдзе
2:09:50 Фінальная бітва на планеце Джуніпэр
2:20:05 Беларуская мова: чаму кніга стала выключнай падзеяй
2:25:19 Ці цёмны лёс у беларусаў?
ЦЁМНЫ ЛЁС У ІНТЭРНЭЦЕ
🔻 YouTube: https://youtube.com/@ciomnylos
🔻 Аўдыё: https://ciomnylos.itbeard.com
🔻 Тэлеграм: https://t.me/ciomnylos
🔻 Твітар: https://x.com/ciomnylos
#цёмнылёс #біблія #пентаквантар- Вітаю вас у чарговым выпуску рубрыкі «ШІ-лаба», у межах якой я распавядаю пра цікавосткі са свету нейрасетак і штучнага інтэлекту!
Сёння прадстаўляю вам запіс маёй лекцыі для адной буйной IT-кампаніі, у якой я ад А да Я распавядаю пра стан праграмавання з ШІ на красавік 2026 года — з тэорыяй, гістарычнымі фактамі і практыкай. Гэты выпуск разлічаны найперш на праграмістаў, але, думаю, будзе часткова карысны і аматарам ШІ. Прыемнага прагляду і праслухоўвання!
СПАСЫЛКІ
👉 Прэзентацыя з выпуска: https://docs.google.com/presentation/d/1TrnhPa9ORIlqXDr4g8HRG7lLI4sTBU-bb-9K3qhubFw/edit?usp=sharing
👉 Збор на аплату хостынгу для канала: https://t.me/tribute/app?startapp=g49P
👉 Падтрымаць падкаст: https://itbeard.com/support
НАВІГАЦЫЯ
0:00 Уступ
1:52 Базы праграмавання са ШІ ў 2026 годзе
2:44 Хто такі Аляксей Картыннік: itbeard.com і беларускамоўныя падкасты
5:37 Тэорыя: што такое інтэлект і як вучыцца ШІ
11:04 Нейрасеткі — гэта не ШІ? Разбіраемся ў тэрмінах і маркетынгу
13:56 Гісторыя ШІ: ад алгарытмаў Аль-Харэзмі да Ады Лаўлайс
16:48 Алан Цюрынг, архітэктура Фон Неймана і першыя вылічальныя сістэмы
19:23 Станаўленне Data Science і «бацькі» сучаснага ШІ
22:03 Гонка за AGI і ASI: чаму ўсе хочуць замяніць чалавека
26:34 Геапалітыка ШІ: ЗША, Кітай і «забараняючы» AI Act у Еўропе
30:21 Агляд вендараў ЗША: OpenAI, Anthropic, Google і xAI (Grok)
35:13 Кітайскія мадэлі: чаму DeepSeek і Qwen захапілі свет
38:45 Беларускі след у сусветным штучным інтэлекце
42:08 Пытанні з залы: пра вагі (weights), файл-мадэлі і кошт навучання
48:11 ТОП-3 мадэлі для кода: Claude 4.6 Opus, GPT 5.4 і Gemini 3.1
54:04 Бэнчмаркі і Chatbot Arena: як зразумець, хто лепей праграмуе
1:01:19 Агляд AI-First IDE: Cursor, Windsurf, Antigravity і кітайскі Qoder
1:08:44 Тэрмінальныя асістэнты (Warp) і PR-агенты для аўтаматызацыі GitHub
1:15:37 Прамт-інжынірынг памёр? Пераходзім да кантэкст-інжынірынгу
1:19:12 Spec Driven Development (SDD): MD-файлы як інструкцыі для агентаў
1:25:28 Усё пра кантэкст: механізм Attention, токены і прычыны галюцынацый
1:33:08 Пяць узроўняў працы са ШІ: ад аўтадапаўнення да бэкграўнд-агентаў
1:39:10 Model Context Protocol (MCP) — новы стандарт інтэграцый ад Anthropic
1:41:58 Сабагенты і скілы: распаралельванне задач унутры чата
1:45:17 Праграмаванне голасам: інструменты EVY.app і Whisper Flow
1:48:01 ШІ ў браўзерах: як Arc Browser дапамагае чытаць дакументацыю
1:50:02 Майстар-клас па Cursor: рэжымы Ask, Plan і Agent
1:59:56 Мадэлі, якія «думаюць» (Thinking effort): як працуе Max Mode
2:05:35 Індыксацыя праекта і падключэнне знешняй дакументацыі ў Cursor
2:10:32 Бяспека: рызыкі агентаў, уразлівасці бібліятэк і ШІ-вірусы
2:18:03 Як бяспечна ўкараніць ШІ ў кампанію: сертыфікацыя SOC 2
ЦЁМНЫ ЛЁС У ІНТЭРНЭЦЕ
🔻 YouTube: https://youtube.com/@ciomnylos
🔻 Аўдыё: https://ciomnylos.itbeard.com
🔻 Тэлеграм: https://t.me/ciomnylos
🔻 Твітар: https://x.com/ciomnylos
#цёмнылёс #шілаба #праграмаванне ЦЛ #44 | Сорамныя пытанні пра Біблію навукоўцы: Пяцікніжжа, існаванне Ісуса, Маісей на Дзвіне
10-02-2026 | 3 u. 42 Min.Сёння размаўляем пра тэму, якая стагоддзямі выклікае спрэчкі, захапленне і тысячы пытанняў - біблейскую гісторыю. Адразу прызнаюся: я як вядучы ў гэтай тэме зусім не эксперт (мякка кажучы). Таму маё заданне сёння - задаваць "сорамныя" пытанні і спрабаваць не заблытацца ў запаветах, пакуль нашая госця будзе ратаваць выпуск сваімі ведамі. І гэта не проста госця - гэта падкастэрка і кандыдатка гістарычных навук, якая абараніла дысертацыю па гісторыі старажытных габрэяў і ведае пра Стары Запавет літаральна ўсё - Ганна Дзягель.
Мы паглыбімся ў свет бібліістыкі і паспрабуем зразумець, як навуковы падыход суіснуе з верай і ці магчыма быць аб’ектыўным, вывучаючы свяшчэнныя тэксты. Пагаворым пра тое, чаму Біблія - геніяльная літаратура, як яе збіралі, чаму Стары Запавет такі вялікі, а Новы - такі канцэнтраваны, і чым паміж сабой падобныя рэлігіі свету.
Налівайце гарбату, сядайце зручней - будзе цікава!
НАВІГАЦЫЯ
0:00 Ці можа вернік быць аб'ектыўным даследчыкам рэлігіі?
10:05 Супярэчнасці паміж Бібліяй і навукай: узрост чалавецтва і Зямлі
13:24 Эвалюцыя светапоглядаў: міфалагічны, рэлігійны і навуковы
15:40 Народная Біблія: чаму Маісей пераводзіў яўрэяў праз Заходнюю Дзвіну?
22:17 Крыніцазнаўства: як пазабіблейскія тэксты пацвярджаюць Біблію
27:37 Міф пра Біблію як самую старажытную кнігу
33:21 Пачатак выпуска. Прадстаўленне
36:03 Што такое біблейская гісторыя?
38:37 "Габрэі" ці "яўрэі": як правільна па-беларуску?
40:34 Традыцыйная яўрэйская адукацыя: хедэр, бар-міцва і іешыва
44:31 Чаму рэлігійнае жыццё яўрэяў пабудавана вакол тэксту?
48:11 Іўдаізм як нацыянальная рэлігія і канцэпцыя "Бога месца"
54:28 Біблеістыка
59:51 Гісторыка-крытычны метад і арганізаваны скептыцызм
1:06:54 Што з'яўляецца гістарычнай крыніцай і ці лічыцца ёю Біблія?
1:12:58 Склад Бібліі: Стары Запавет, Новы Запавет і Танах
1:16:44 "Песня песняў" Саламона: эратычная паэзія ў каноне
1:23:32 Што за разбурэнне Першага храма
1:40:24 Хасідызм: новы накірунак іўдаізму з тэрыторыі Беларусі і Украіны
1:42:47 Новы Запавет: універсалізм апостала Паўла
1:45:51 Калі насамрэч нарадзіўся і жыў гістарычны Ісус?
1:49:47 Чаму ў Рымскай імперыі пераследавалі хрысціян?
1:56:30 Месіянскія ідэі ў іўдаізме: вызваліцель з роду Давіда
2:07:22 Паняцце "неканона": што не ўвайшло ў афіцыйную Біблію
2:12:12 Што такое апокрыфы і чаму іх называюць «таемнымі ведамі»?
2:14:27 Ці можна верыць перакладам Бібліі?
2:28:40 Розніца ў канонах праваслаўных і каталікоў
2:30:45 Біблейская археалогія: пошукі Ноевага каўчэга і рэальныя раскопкі
2:38:11 Сувязь іслама з іўдаізмам і хрысціянствам
2:42:47 Ці ёсць сувязь паміж Бібліяй і ўсходнімі рэлігіямі (будызм, індуізм)?
2:49:53 Ці існавала Вавілонская вежа насамрэч?
2:53:32 Адам і Ева
2:55:24 Юда і Іуда
3:02:11 Ці праўда, што Біблію пастаянна перапісвалі ў палітычных мэтах?
3:04:44 Актуальная біблейская крытыка: каго чытаць сёння?
3:10:40 Чаму мы ведаем «пра Біблію», але не чытаем саму Біблію?
3:14:02 З якіх кніг лепш пачаць знаёмства з Бібліяй свецкаму чалавеку?
3:20:01 Гісторыя Ганны: як дзяўчынка з вёскі зацікавілася старажытнымі габрэямі
3:27:11 Шлях да беларускай мовы і асаблівасці заходнепалескай гаворкі
3:30:54 Што такое быць беларусам
3:38:01 Ці цёмны лёс у беларусаў?
СПАСЫЛКІ
👉 Падкаст "Так склалася гістарычна": https://www.youtube.com/channel/UCJXyczqGVhTux0CRnB6O2Ww
👉 Плэйліст з выпускамі падкаста "Так склалася гістарычна" пра рэлігію: https://youtube.com/playlist?list=PLKMH6Y8k0JI5YBRYpde-5Wp6pDcNCgoPh&si=wcTGANAgO74TfIOm
👉 Выпуск падкаста "Так склалася гістарычна" пра іўрыт: https://youtu.be/-Mav_h9wojc?si=qvyNgNx35ytS6T1V
👉 Збор на аплату хостынга для "Цёмнага Лёсу": https://t.me/tribute/app?startapp=g49P
ЦЁМНЫ ЛЁС У ІНТЭРНЭЦЕ
🔻 YouTube: https://youtube.com/@ciomnylos
🔻 Аўдыё: https://ciomnylos.itbeard.com
🔻 Тэлеграм: https://t.me/ciomnylos
🔻 Твітар: https://x.com/ciomnylos
#цёмнылёс #біблія #біблеістыка
Meer Maatschappij & cultuur podcasts
Trending Maatschappij & cultuur -podcasts
Over Цёмны Лёс
Тутэйшыя зразумеюць
Podcast websiteLuister naar Цёмны Лёс, Daphne's Hulptroepen en vele andere podcasts van over de hele wereld met de radio.net-app

Ontvang de gratis radio.net app
- Zenders en podcasts om te bookmarken
- Streamen via Wi-Fi of Bluetooth
- Ondersteunt Carplay & Android Auto
- Veel andere app-functies
Ontvang de gratis radio.net app
- Zenders en podcasts om te bookmarken
- Streamen via Wi-Fi of Bluetooth
- Ondersteunt Carplay & Android Auto
- Veel andere app-functies


Цёмны Лёс
Scan de code,
download de app,
luisteren.
download de app,
luisteren.
























